Ілля Івашка зраўняў лік у матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Данія
Ілля Івашка зраўняў лік у матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Данія — 1:1. У пятніцу на цэнтральным корце Палаца тэніса ў Мінску ў трох сэтах ён лёгка выйграў у Андрэаса Б'ерэхуса — 6:2, 6:0, 6:0.
Як паведамляла Еўрарадыё, у першым матчы Яраслаў Шыла ў пяці сэтах прайграў Фрэдэрыку Нільсэну — 5:7, 3:6, 6:1, 6:2, 5:7. У суботу ў парнай сустрэчы за Беларусь згуляюць Максім Мірны і Ягор Герасімаў, да Данію — Фрэдэрык Нільсэн і Томас Кроман. Два адзіночныя паядынкі прызначаныя на нядзелю.
Пераможца сустрэчы атрымае права ў наступным сезоне згуляць у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.