Ілля Сін з раманам "Libido" — чарговы лаўрэат прэміі Гедройца

Ілля Сін з раманам "Libido" — чарговы лаўрэат прэміі Гедройца

25 верасня ў Палацы мастацтваў адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі Гедройца.

Першае месца (і 14 тысяч рублёў) дасталося Іллю Сіну і яго раману "Libido". У каментары журналістам пераможца прызнаўся, што творы іншых шорт-лістараў не чытаў, але ў будучыні плануе гэта зрабіць. 

Другое месца (і паездка ў Скандынавію на востраў Готланд) — у рамана Міхала Андрасюка "Поўня". Журы адзначыла яго за адметную інтэрпрэтацыю нацыянальнай міфапаэтычнай традыцыі

Трэцяе месца (і магчымасць выхаду аўдыякнігі) заваяваў раман Алены Брава "Садомская яблыня" — за глыбіню сацыяльнай дыягностыкі сродкамі мастацкай літаратуры. 

Прыз ад нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч (айфон апошняй маркі) атрымаў Сяргей Календа за кнігу "Часам панкі паміраюць". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі