Інцыдэнт з самалётам Ryanair у Мінску будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС

Інцыдэнт з самалётам Ryanair у Мінску будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль лічыць неабходным правесці міжнароднае расследаванне пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у Беларусі.

У заяве, апублікаванай на сайце Савета ЕС, гаворыцца: "Міжнароднае расследаванне гэтага інцыдэнту павінна быць праведзена для выяўлення любых фактаў парушэння міжнароднага авіяцыйнага права".

Барэль заяўляе, што дзеянні беларускіх уладаў стварылі рызыку для бяспекі пасажыраў і чальцоў экіпажа.

Ён заявіў, што гэтае здарэнне будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС, які пройдзе ў Бруселі 24-25 траўня. Тамсама будуць абмеркаваныя і магчымыя меры супраць адказных за гэты інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі