Інфляцыя ў Беларусі ў ліпені склала 0,3%

Інфляцыя / Инфляция / Еўрарадыё

Інфляцыя / Еўрарадыё

Па выніках ліпеня інфляцыя ў Беларусі склала 0,3%, паведамляе Белстат. Такі ж узровень інфляцыі быў зарэгістраваны ў краіне і па выніках чэрвеня.

Ад пачатку года рост цэн склаў 3,3%.

Цэны на харчовыя тавары за ліпень павысіліся на 0,1%. У параўнанні са снежнем 2022-га яны выраслі на 3,3%.

Нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем падаражэлі на 0,2%. А ад пачатку года рост цэн склаў 1,1%.

Паслугі за ліпень падаражэлі на 0,7% ў параўнанні з чэрвенем, а ў параўнанні са снежнем — на 6,2 %.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі