Ініцыятыва "Генплан для мінчан": Могуць забудаваць Севастопальскі парк
Удзельнікі грамадзянскай кампаніі назвалі рызыкоўныя зялёныя зоны Мінска, якія могуць забудаваць.
Удзельнікі грамадзянскай кампаніі "Генплан для мінчан" 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі назвалі рызыкоўныя зялёныя зоны Мінска, якія могуць забудаваць. У іх лік трапілі Севастопальскі парк, кавалак парка 50-годдзя кастрычніка. Такія "зоны рызыкі" агучвае сябра грамадзянскай кампаніі "Генплан для мінчан" Рыгор Фёдараў.
Рыгор Фёдараў: "Калі глядзець генплан Мінска цяпер, то можна заўважыць, што каля парка 50-годдзя кастрычніка, каля эканамічнага ўніверсітэта, зона ўжо не зялёная. Там ужо мусіла б быць будоўля. Праз увесь Севастопальскі парк пазначаная дарога, калі яе пачнуць будаваць, гэта знішчэнне парка".
Паводле наяўнага Генплану могуць забудаваць таксама зялёную зону з паўднёвага боку МКАД. Пры гэтым цяпер генплан карэктуецца, і туды могуць уносіцца новыя змены. Таму ініцыятары "Генплану для мінчан" заклікаюць мінчан звяртацца лістамі у Мінгарвыканкам і інстытут Мінграда з прапановамі, каб зялёныя зоны і паркі захоўваліся падчас карэктыровак.
Фота: vitbichi.by