Інкасатары згубілі на трасе мільёны долараў, рух спыніўся, кіроўцы збіралі грошы
Увечары 9 ліпеня інкасатары згубілі на трасе мільёны долараў. Падчас руху дзверы бронемашыны з нейкай прычыны адчыніліся і з іх выпалі грошы. Здарэнне адбылося ў Атланце і трапіла на відэа. Рух на трасе спыніўся — кіроўцы выйшлі з аўтамабіляў і збіралі долары. Дакладная сума страчаных інкасатарамі грошай пакуль невядомая, інфармуе сайт abc7chicago.com.