Instagram Меркель ужо сабраў больш за 28 тысяч падпісчыкаў
Здымкі, якія там змяшчаюцца, адлюстроўваюць палітычную дзейнасць канцлера Нямеччыны.
У канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель з'явіўся акаўнт у Instagram. За кароткі час на яго падпісаліся каля 28 500 чалавек.
У сацыяльнай сетцы змешчаныя дзясяткі здымкаў, якія адлюстроўваюць палітычную дзейнасць Меркель апошняга часу. Гэта афіцыёз — сустрэчы, перамовы, выступленні, паездкі.
У Instagram Ангелы Меркель пакуль няма архіўных фота. Яна, напрыклад, магла б змясціць здымкі, зробленыя падчас свайго сёлетняга візіту ў Мінску і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам перад паседжаннем "нармандскай чацвёркі".
Фота: АР