Інструктары ЗША могуць пачаць навучанне сірыйскіх паўстанцаў
Такую магчымасць разглядае адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы.
Нібыта, гэты план можа быць задзейнічаны на патрабаванне некаторых кангрэсменаў, якія настойваюць на павелічэнні дапамогі сірыйскай апазіцыі. У выпадку прыняцця гэтага рашэння, усе этапы навучання паўстанцаў будуць праходзіць за межамі Сірыі, верагодна, у Іарданіі, паведамляе РІА "Новости".
Раней паведамлялася пра аддзел з 50 чалавек, які ўжо прайшоў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ЦРУ ў Іарданіі і ўжо ваюе ў Сірыі супраць урадавых войскаў. У выпадку, калі рашэнне пра навучанне паўстанцаў будзе прынятае, амерыканскія інструктары могуць падрыхтаваць тысячы байцоў.
Барак Абама плануе пашырыць спіс аб'ектаў для атакі ў Сірыі
Нагадаем, Кангрэс ЗША мусіць разгледзець пытанне аб атацы на Сірыю 9 верасня.
Грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца ад сакавіка 2011 года. Паводле звестак ААН, яе ахвярамі сталі ўжо больш за 100 тысяч чалавек. У жніўні ў прыгарадах Дамаска адбылася хімічная атака, загінулі больш за 1400 чалавек. ЗША ўсклалі адказнасць за яе правядзенне на рэжым сірыйскага прэзідэнта Асада.
Фота — ria.ru