"Іракскія авіялініі" адкрылі зносіны паміж Іракам і Беларуссю

"Іракскія авіялініі" адкрылі зносіны паміж Іракам і Беларуссю

“Іракскія авіялініі” адкрылі рэгулярныя зносіны паміж Іракаі і Беларуссю. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, урачыстае адкрыццё новых зносінаў паміж іракскімі гарадамі Багдад і Басра і Мінскам адбылося 20 студзеня. У 10.40 паводле мінскага часу ў беларускай сталіцы прызямліўся лайнер, на борце якога былі “высокія госці” з Ірака.

У складзе гэтай дэлегацыі ў Мінск прыляцелі міністр транспарту Аль-Хафаджы Кадзім Фенжан, генеральны дырэктар авіякампаніі Кубах Самер, чалец парламента Аль-Тамеемі Сабах і іншыя афіцыйныя асобы, а таксама група іракскіх журналістаў.

Гасцей сустракалі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, намеснік дырэктара дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ірына Марозава, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва аэрапорта.

Рэйс “Іракскіх авіяліній” па маршруце Багдад — Мінск і назад будзе выконвацца па пятніцах цягам месяца да 20 лютага. Час прылёту ў Мінск — 10.40, вылет назад у Багдад — 15.00.

Рэйс з Басры ў Мінск і назад будзе выконвацца па панядзелках, таксама цягам месяца да 20 лютага. Час прылёту ў беларускую сталіцу — 10.10, вылету назад — 15.00.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі