Ірына Дарафеева: Больш за 4 тысячы студэнтаў ідуць будаваць фермы
Сёлета на Магілёўшчыне на будаўніцтве малочна-таварных фермаў задзейнічаюць удвая больш маладых людзей, чым летась.
Паводле слоў начальніка аддзела па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкаму Ірыны Дарафеевай, для працы на 110 аб'ектах сфармаваныя 290 студэнцкіх атрадаў колькасцю да 15 чалавек кожны. Да 10 чэрвеня большасць з іх ужо пачнуць працу.
Дарэчы, у траўні на фермах працавалі 24 студэнцкія атрады. Яны пераважна займаліся землянымі працамі і падрыхтоўкай падмуркаў. Заробак студэнта складаў у сярэднім каля 3,5 млн рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — sb.by