"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Нью-Ёрку

Байцы "Ісламскай дзяржавы". Фота: BBC.com
Байцы "Ісламскай дзяржавы". Фота: BBC.com

Тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Нью-Ёрку. ІДІЛ назвала выхадца з Узбекістана Сайфулу Саіпава, які зладзіў атаку, "адным з салдатаў халіфата". Пра гэта са спасылкай на выданне "Ісламскага дзяржавы" Al-Naba паведамляе агенцтва Reuters.

Адзначаецца, што ІДІЛ не прадаставіла ніякіх доказаў сувязі з Саіпавым. Ён дзейнічаў як тэрарыст-адзіночка.

Сам Сайфула Саіпаў неаднаразова заяўляў аб датычнасьці да "Ісламскай дзяржавы", чым раз'юшыў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. "Тэрарыст з Нью-Ёрка быў такі шчаслівы, калі папрасіў павесіць сцяг Ісламскай дзяржавы ў сваёй бальнічнай палаце... Ён забіў 8 чалавек, 12 атрымалі цяжкія раненні. ЯГО ТРЭБА ПАКАРАЦЬ СМЕРЦЮ!" — напісаў у твітэры эксцэнтрычны Трамп.

Напярэдадні Сайфуле Саіпаву былі прад'яўленыя афіцыйныя абвінавачванні: у забойстве васьмі чалавек і ў аказанні матэрыяльнай падтрымкі тэрарыстычнай групоўцы.

"Исламское государство" взяло на себя ответственность за атаку в Нью-Йорке
Сайфула Саіпаў. Фота: CBS

У аўторак, 31 кастрычніка, Саіпаў на арандаваным пікапе выехаў на роварную дарожку ў Ніжнім Манхэтэне, давячы людзей на сваім шляху. Восем чалавек загінулі, больш за дзесяць атрымалі раненні. У канцы веладарожкі тэрарыст урэзаўся ў школьны аўтобус, пачаў перастрэлку з паліцыяй, быў паранены і захоплены.

На допытах 29-гадовы Саіпаў прызнаўся, што зрабіў гэта ў імя "Ісламскага дзяржавы". Мужчына распавёў, што спадзяваўся з'ехаць у Сірыю, каб ваяваць на баку тэрарыстаў, але ў яго не было грошай на паездку.

У яго аўтамабілі нью-ёркская паліцыя знайшла інструкцыю ІДІЛ па арганізацыі тэрактаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі