Ісламскія баевікі абязглавілі амерыканскага журналіста і выклалі відэа ў інтэрнэт

Улады ЗША ужо пацвердзілі, што на відэа, апублікаваным у інтэрнэце баевікамі групоўкі "Ісламская дзяржава", сапраўды адлюстраваны момант забойства Фоўлі. Ісламісты заявілі, што абезгаловілі рэпарцёра ў адплату за нядаўнія авіяўдары ЗША па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку, паведамляе ВВС.

Тэлежурналіст і фотарэпарцёр Джэймс Фоўлі быў захоплены невядомымі ўзброенымі людзьмі ў Сірыі ў 2012 годзе. Сваякі Фоўлі таксама паведамілі аб яго гібелі на старонцы ў фэйсбуку, дзе да гэтага яны спрабавалі весці пошукі Джэймса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі