Ісландыя адмовілася ад уваходжання ў Еўрасаюз

Ісландыя адклікала сваю заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз. Міністр замежных спраў краіны Гунар Брагі Свенсан на сустрэчы са сваім латвійскім калегам Эдгарам Рынкевічам паведаміў, што Рэйк’явік адмаўляецца ад далейшых перамоваў аб еўраінтэграцыі. Латвія цяпер узначальвае Савет ЕС, таму гэтае паведамленне ісландскага міністра можна лічыць афіцыйным зваротам да Еўрапейскага Саюза.  

Гунар Брагі Свенсан падкрэсліў, што Ісландыя складвае з сябе абавязанні, прынятыя перад ЕС папярэднім урадам. Разам з тым ён выказаў жаданне ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж Рэйк’явікам і Бруселем, паведамляюць замежныя СМІ. Эдгар рынкевіч у сваю чаргу заявіў, што паважае рашэнне ісландскага ўраду.

Ісландыя падала заяўку на ўваходжанне ў Еўрасаюз у 2009 годзе пасля таго, як трапіла ў цяжкое эканамічнае становішча. Перамовы аб уступленні пачаліся ў 20010 годзе, аднак ужо праз тры гады новы ўрад вырашыў прыпыніць працэс еўраінтэграцыі і вынесці гэтае пытанне на рэферэндум.

Ілюстратыўнае фота з сайта tourblogger.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі