ІТ-кампаніі атрымалі спісы айцішнікаў, якіх чакае размова са спецслужбамі

Айцішнікаў зноў "зачышчаюць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Айцішнікаў зноў "зачышчаюць" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

ІТ-кампаніі ў Беларусі атрымалі спісы айцішнікаў, якіх чакае размова не толькі са сваім кіраўніцтвам (і яны ўжо праводзяцца), але і са спецслужбамі, піша @devby. Мяркуецца, што ў іх трапілі супрацоўнікі, якія данацілі ў фонды ByPol і BySol.

Выданне спасылаецца на крыніцы ў адной з буйных ІТ-кампаній. Нібыта спісы даслалі з адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій. 

Айцішнікі масава ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га, шмат іх трапіла пад рэпрэсіі, было вымушаныя з'ехаць за мяжу, і яны працягваюць з'язджаць. Сыходзяць кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі