З Мінска сышла апошняя кампанія-"аднарог", якая ацэньваецца ў $1+ млрд

WorkFusion / devby.io
WorkFusion / devby.io

З Мінска сышоў апошні "аднарог" — амерыканская кампанія WorkFusion, якая ў 2021 годзе была ацэненая ў $1+ млрд, піша devby.io. Працэдура ліквідацыі бізнесу была запушчаная напрыканцы верасня.

Мінскі офіс кампаніі дзейнічаў з 2015 года. У 2016 годзе "Воркф'южн Сістэмс" стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Паведамляецца, што там працавалі 130 спецыялістаў. На сёння ў Беларусі не засталося ніводнага супрацоўніка.

Dealroom (Еўрапейская сетка краўдсорсінгавых платформаў) ацаніла кошт WorkFusion ў 880-1,3 мільярда долараў. Аналітыкі інвестыцыйнага буціка ASER Capital ацанілі яе яшчэ вышэй — у 5,5 мільярда долараў.

WorkFusion не мела беларускіх каранёў і была звязаная з нашай краінай толькі буйным офісам. Гэта яшчэ адна кампанія-"аднарог", якая пакінула Беларусь услед за PandaDoc, Flo, Wargaming.

"Аднарогам" у IT называюць кампанію, якая ацэньваецца больш як у 1 мільярд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі