Італьянскі дызайнер стварыў першы ў свеце абутак з золата (фота)

Альберта Марэці стварыў першую пару жаночага абутку, пакрытую золатам у 24 караты. Залатыя туфлі з аксаміту ўяўляюць сабой вяршыню стылю і раскошы, яны маюць лаканічны фасон, які "не дазваляе адцягваць увагу на лішнія дэталі".



Як адзначае сайт podrobnosti.ua, дызайнеры паклапаціліся аб тым, каб туфлі былі сапраўды эксклюзіўнымі. Купіць іх можна будзе толькі ў пяці крамах па ўсім свеце — у Лондане, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Дубаі і Ганконгу. Пра кошт нічога не паведамляецца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі