Івана Шылу пасадзілі на двое сутак... за “маўклівыя акцыі” 2011 года
Раніцай 2 кастрычніка салігорскі маладафронтавец наведаў мясцовы РАУС, куды яго напярэдадні выклікалі позвай “на размову”.
Пасля размовы юнак апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна" са спасылкай на мясцовага праваабаронцу Леаніда Мархотку.
Фармальнай нагодай для затрымання сталі неадбытыя маладафронтаўцам двое сутак за ўдзел у "маўклівых акцыях" 2011 года. Нагадаем, што тады хлопцу стала кепска за кратамі, і міліцыянты выклікалі медыкаў.
Гэтым разам, паводле неафіцыйных звестак, незадаволенасць міліцыянтаў выклікаў нецэнзурны надпіс пра Пуціна.
Фота — spring96.org