Ізраільскія дэпутаты прыязджалі ў Мінск па пенсіі
Амбасадар Ізраіля спадар Бен Ар’е падкрэсліў, што беларускія пенсіі ў габрэйскай дзяржаве чакаюць 10 тысяч чалавек. Еўрарадыё
даведалася, што ізраільскія парламентарыі прыязджалі ў Беларусь па пенсіі.
Старшыня Лігі міжпарламенцкага сяброўства “Беларусь-Ізраіль” Марына Салодкіна
шмат гаварыла пра інвестыцыі і будучае супрацоўніцтва.
У той жа час кіраўнік дэлегацыі зазначыла, што асноўнай мэтай візіту была дамова на выплату пенсій рэпатрыяваным беларусам, якія зараз пастаянна пражываюць у Ізраілі.
Каб даведацца, колькі беларускіх пенсіянераў зрабілі алію – пераехалі ў Ізраіль, - мы патэлефанавалі амбасадару габрэйскай дзяржавы ў Беларусі. Спадар Зэеў Бен Ар’е зазначыў, што асноўны аспект пытання — маральны, а не фінансавы:
“Мы падрыхтавалі праект дамовы і падалі ў Міністэрства замежных спраў. Адна з асноўных мэтаў – патлумачыць важнасць гэтага закону. У ім бачыцца не толькі і не столькі фінансавы аспект, таму што беларускія пенсія не такія ўжо і вялікія. Тут хутчэй маральнае пытанне. Як гаворыць спадарыня Салодкіна, такіх людзей у Ізраілі налічваецца каля 10 тысячаў“.
Ізраіль спасылаецца на аналагічную дамову з Расіяй, дзе пенсія тым, хто з’ехаў з краіны, выплочваецца ажно з 1992-га года:
“Расія са сваёй ініцыятывы пачала выплочваць пенсіі ўсім, хто выехаў па-за межы краіны пасля 1992-га года. Пенсіі пераводзяца ў Ізраіль ці выплочваюцца ў Маскве давераным асобам. Робіцца гэта на падставе індывідуальнага звароту”.
Людзі, якія з’ехалі калісьці з нашай краіны, застаюцца грамадзянамі Беларусі, пастаянна пражываюць ў Ізраілі. Спадар Бен Ар’е патлумачыў, што не папрацаваўшы непасрэдна ў Ізраілі, ніхто пенсію атрымліваць не будзе:
“У нас існуе два вызначэнні: пенсія і дапамога па сацыяльным страхаванні. Пенсія – гэта тое, што плаціць у Ізраілі працадаўца, дзе працаваў чалавек. Дапамогу па сацыяльным страхаванні плаціць дзяржава ўсім, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту. Такім чынам, чалавек, які не папрацаваў ў Ізраілі, пенсіі не атрымлівае”.
У Міністэрстве працы Беларусі Еўрарадыё паведамілі, што аналагічныя дамовы Беларусь мае з Украінай і Расіяй. З некаторымі краінамі – распрацоўваюцца:
“Зараз у Палаце прадстаўнікоў прымаецца закон аб прафесійным пенсійным забеспячэнні. Такая дамова ў Беларусі дзейнічае з Украінай. Аналагічныя з Азербайджанам і Латвіяй - на стадыі распрацоўкі”.
Сярэдняя беларуская пенсія складае прыкладна 250 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што 10 000 беларускіх пенсіянераў у Ізраілі будуць каштаваць нашай дзяржаве штогод больш за 14 мільёнаў долараў. І гэта нават без уліку пазык за папярэднія гады…