J:морс абвясцілі дату выхаду новага альбома ў паветры

J:морс абвясцілі дату выхаду новага альбома ў паветры

Першы за апошнія 5 гадоў альбом гурта J:морс "Воздух" выйдзе 5 лістапада. Пра гэта лідар калектыву Уладзімір Пугач абвясціў з планера, які выконваў фігуры найвышэйшага пілатажу.


"Ёсць розныя спосабы адчуць паветра вакол сябе. Напрыклад, адчуць на сабе фігуры найвышэйшага пілатажу ў кабіне планера. А яшчэ можна затаіць дыханне на пяць гадоў, а пасля гэтага зрабіць глыбокі ўдых. Менавіта гэта і зробіць гурт J:морс 5 лістапада, калі выйдзе новы альбом "Воздух"", — кажа Пугач.

 

На кружэцы будзе 11 кампазіцый, у тым ліку, сінгл "Воздух", які стаў саўндтрэкам да фільма "Ро и Дж". Новы паўнафарматнік J:морс з'явіцца на кампакт-дысках і ў лічбавай версіі. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 13 лютага ў сталічным Prime Hall.

 

Папярэдні альбом "J:морс" "Электричество" выйшаў у лістападзе 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі