К. Сцюарт: Восенню ў Лукашэнкі будзе галоўны іспыт гатовасці да пераменаў

Улады Беларусі павінны вызваліць усіх палітвязняў і правесці свабодныя выбары, калі яны жадаюць паслаблення санкцыяў з боку ЗША і паляпшэння адносінаў. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву France Press заявіла амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Паводле яе словаў, выбары ў Палату прадстаўнікоў "стануць галоўным іспытам гатовасці Лукашэнкі да пераменаў".
Амбасадар Карэн Сцюарт гаварыла з Вашынгтона, дзе яна знаходзіцца пасля таго, як беларускія ўлады вымусілі яе і вялікую частку ейнага штата пакінуць Беларусь, якую Злучаныя Штаты называюць "апошняй дыктатурай Еўропы".

"Мы ўсё яшчэ жадаем і гатовыя разгледзець спосабы паляпшэння адносінаў. Але ўсё залежыць ад тых крокаў, якія ўлады Беларусі распачнуць у стаўленні правоў чалавека, якія ляжаць у аснове нашых санкцыяў", - сказала спадарыня Сцюарт.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі