Да выходных у Беларусі пахаладае: прагназуецца нават мокры снег

Да выходных у Беларусі пахаладае: прагназуецца нават мокры снег

У пятніцу, 15 красавіка, уначы ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па паўночным захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Да вечара па поўначы Беларусі магчымы мокры снег. Удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе месцамі ад 0 да +1. Удзень прагназуецца 8-14 цяпла, па паўднёва-ўсходняй частцы краіны чакаецца 15-19 са знакам "плюс".

На выходных таксама прагназуецца дождж і мокры снег. Уначы будзе да -4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі