Каардынацыйнай радзе ўручылі прэмію Сахарава ад Еўрапарламента

Каардынацыйнай радзе ўручылі прэмію Сахарава ад Еўрапарламента

16 снежня ў Бруселі прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Сёлета яе прысудзілі дэмакратычнай апазіцыі Беларусі. 

Спікер Еўрапарламента Давід Сасолі ўручыў прэмію прадстаўнікам Каардынацыйнай рады. У цырымоніі прымалі ўдзел Святлана Ціханоўская, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Вераніка Цапкала, Сцяпан Пуціла, родныя палітвязняў, у тым ліку жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч ды іншыя.

"Мы не хочам умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, але мы бачым, што беларусы самі хочуць выбіраць. Мы вас разумеем, бо памятаем, як гэта было ў нашай гісторыі. Вашу барацьбу мы прымаем як нашу барацьбу. Мы разумеем, што барацьба складаная, але яна неабходная", — цытуе "Белсат" словы Сасолі.

Святлана Ціханоўская падзякавала за ясную пазіцыю датычна Беларусі. А Вераніка Цапкала заявіла, што ў Беларусі цяпер адбываецца рэвалюцыя ў галовах. "Я б хацела прэмію прысвяціць кожнаму беларусу", — дадала яна. Алесь Бяляцкі прапанаваў, каб 2021 год у ЕС быў годам Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі