Каардынацыйная рада прыняла новую рэдакцыю статуту. Што змянілася?

Цяпер можна сумяшчаць мандат дэлегата КС і пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Цяпер можна сумяшчаць мандат дэлегата КС і пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. / t.me/rada_vision

Каардынацыйная рада прыняла змены ў статут, якія дазваляюць сумяшчаць мандат дэлегата КС і пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. За прагаласавала 60 дэлегатаў з 80, паведамляе прэс-служба КС.

Аднак знаходзіцца ў АПК змогуць толькі радавыя дэлегаты. Пункт 2.8 статута прыняты ў наступнай рэдакцыі:

"Дэлегат Каардынацыйнага савета не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка або яго намесніка з правам голасу ў Аб'яднаным пераходным кабінеце з пасадамі спікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі або члена рабочай групы па слуханнях АПК у Кардынацыйнай радзе".

Новую рэдакцыю статута КС пачала распрацоўваць на мінулым тыдні спецыяльна створаная працоўная група. Поўную версію дакумента КС абяцаў апублікаваць у пачатку ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі