Каб абысці санкцыі, МАЗ і БелАЗ выйшлі з ліку заснавальнікаў украінскіх "дачок"

Каб абысці санкцыі, МАЗ і БелАЗ выйшлі з ліку заснавальнікаў украінскіх "дачок"

Беларускія машынабудаўнічыя кампаніі выйшлі з ліку заснавальнікаў сваіх украінскіх "дачок", каб абысці санкцыі, паведамляе радыё, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім.

Ммнскі аўтамабільны завод (МАЗ) выйшаў са складу заснавальнікаў і бэнэфіцыяраў украінскай кампаніі "Гандлёвы дом "МАЗ-Україна", зарэгістраванай 19 траўня 2010 году ў Кіеве.

Замест МАЗа ў лік заснавальнікаў увайшлі Мінскі завод аўтаматычных ліній (99% акцый) і жодзінскі Кавальскі завод цяжкіх штамповак (1% акцый). Жодзінскі завод разам з МАЗам уваходзіць у холдынг "БЕЛАЎТАМАЗ".  Канчатковым бенефіцыярным уласнікам украінскай кампаніі цяпер лічыцца Дзяржкамітэт Беларусі па маёмасці: менавіта ён з'яўляецца ўласнікам акцый двух згаданых заводаў.

БелАЗ пастаўляе сваю тэхніку ва Украіну пераважна праз украінскую кампанію "Промагролізинг-Україна". Гэта ўкраінская дачка беларускага "Прамагралізінгу", чым асноўным акцыянерам з'яўляецца Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.

У ліпеня БелАЗ выйшаў са складу заснавальнікаў і бенефіцыяраў найбуйнейшага ва Украіне сэрвіснага цэнтру "БЕЛАЗ УКРАІНА". Гэты цэнтр займаецца сэрвісным абслугоўваннем і мае права прадаваць тэхніку Беларускага аўтамабільнага завода.

Яго месца ў ліку заснавальнікаў заняла кіроўная кампанія холдынгу "Лідсельмаш", якая атрымала 100% акцый. Бенефіцыярам стала Міністэрства прамысловасці Беларусі, якому належаць акцыі "Лідсельмаша".

Ва ўласнасць "Лідсельмаша" перайшлі і акцыі кампаніі "ВОСТОК-БЕЛАЗ-СЕРВІС", якая займаецца продажам запчастак і рамонтам тэхнікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі