Каб добра здаць беларускую мову, абітурыенты чытаюць "Палескіх рабінзонаў"
"Заданні лёгкія вельмі", — ацэньвае Аляксей, які выходзіць з тэставання па беларускай мове першым. 13 чэрвеня гэты прадмет у БДУ здае да тысячы абітурыентаў. Аляксей спраўляецца з 40 заданнямі за 30 хвілін і спадзяецца на 90 балаў са 100 магчымых.
"Думаю, набраў балаў 90. Я ўжо маю адну вышэйшую адукацыю, цяпер хачу іншую атрымаць. Наогул не рыхтаваўся, але пяць гадоў таму набраў 97 па беларускай мове. Заданні сталі прасцейшымі", — распавядае Аляксей.
Праз не вялікі наплыў абітурыентаў ва ўніверсітэцкім дворыку няма ні чэргаў, ні таўкатні. На лавачках сваіх дзяцей чакаюцье некалькі чалавек.
Наступны абітурыент выходзіць з тэставання толькі праз 45 хвілін пасля пачатку. Руслан упэўнены ў сваіх сілах, а да экзамена рыхтаваўся сам, без рэпетытараў.
"Я скончыў каледж, і паступаю ў Міжнародны інстытут кіравання на юрыста. Рэпетыцыйнае тэставанне я здаў на 71, а на гэтым мне хопіць 70", — разлічвае Руслан.
Трэцім з тэста выходзяць Аляксей, ён паступае адразу пасля школы і таксама ўпэўнены ў сваіх сілах, разлічвае набраць як мінімум 60 балаў.
"Беларуская мова — родная, ды і лягчэй, чым руская. Хутчэй за ўсё, буду паступаць на фізкультурны факультэт. У школе было 8 па беларускай мове", — прыгадвае Аляксей.
Праз гадзіну пасля пачатку экзамена выходзіць з кабінетаў пачынаюць больш масава. Некаторыя заўважна нервуюцца і таму адмаўляюцца дзяліцца ўражаннямі.
Кацярына паступае ўжо ў другі раз. Летась ёй перашкодзіла вяселле, а цяпер яна чакае дзіця.
"Рускую мову я ўжо здавала. А беларускую — яшчэ не. Думаю, балаў 50 будзе", — адзначае Кацярына.
Падрыхтавацца да тэставання Юлі дапамагаюць "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра за паўтара месяцы да тэста. Летась яна здала на 52 балы са 100, але тады не рыхтавалася.
"Я сама рыхтавалася, недзе тры месяцы. У маёй сястры была кніга з правіламі, па ёй рыхтавалася, паўтарала", — кажа абітурыентка. Куды дакладна будзе паступаць, пакуль не ведае.
Першымі з тэставання выходзяць завочнікі і тыя, хто ўжо адвучыўся ў каледжы ці ў ВНУ. Школьнікі па традыцыі выходзяць пазней і больш думаюць над заданнямі.
Сёлета беларускую мову па ўсёй краіне здае 22 тысячы абітурыентаў. Рускую 14 чэрвеня будзе здаваць 78 тысяч абітурыентаў, гэта самы папулярны прадмет на экзаменах.