Кабякоў: Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве з кампаніяй ZTE

Беларусь зацікаўленая ў стратэгічным супрацоўніцтве з кітайскай карпарацыяй ZTE. Пра гэта прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў заявіў падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам кампаніі Цянь Вэнга, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Кабякоў, ZTE адна з першых высокатэхналагічных кампаній, якая вырашыла ўвайсці ў якасці рэзідэнта ў Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк “Вялікі камень”. Беларусі ўрад падтрымлівае гэтую ініцыятыву і чакае сур’ёзнага эфекта ад супрацоўніцтва з кампаніяй.

Беларускі прэм’ер расцэньвае візіт кіраўніцтва ZTE як знак падтрымкі і зацікаўленасці кітайскага боку ў рэалізацыі сумесных праектаў. Паводле Кабякова, кампанія мае моцныя пазіцыі ў Беларусі. Прадстаўніцтва было адчыненае яшчэ ў 2003 годзе і з таго часу карпарацыя актыўна супрацоўнічае з аператарамі сувязі і шэрагам айчынных кампаній.

Андрэй Кабякоў лічыць, што найбольш эфектыўнае ўзаемадзеянне з кітайскай кампаніяй можа адбывацца праз сумесныя вытворчасці, даследчыцкія і інавацыйныя арганізацыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі