Качанава: Аплата дадатковых паслуг педагогаў будзе залежаць ад іх катэгорыі
Ва ўрадзе працягваюць разглядаць магчымасці грашовага стымулявання беларускіх настаўнікаў. Да пачатку навучальнага года прапановы ў гэтай справе прадставяць для разгляду кіраўніку дзяржавы.
Як паведамляе БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава ўзяла ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай адукацыі Віцебшчыны. На ёй яна заявіла, што ў нашай краіне будзе ўведзена павышэнне аплаты дадатковых паслуг за кошт уліку кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка. Адпаведная пастанова Саўміна ўжо падрыхтаваная. "Думаю, гэта будзе пэўным стымулам для педагогаў у дадатковай адукацыі", — сказала віцэ-прэм'ер.
Пра іншыя матэрыяльныя стымулы, а таксама пра крыніцы фінансавання Наталля Качанава нічога не сказала. Як можна меркаваць, пра іх стане вядома ўжо ў верасні.