Качанава выказалася пра "справядлівае і сувымернае" пакаранне за наркотыкі
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава лічыць, што ў Беларусі ўдалося нанесці злачыннасці, звязанай з распаўсюдам наркотыкаў, вельмі сур'ёзны ўдар. У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" яна пракаментавала вынікі нарады ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай мерам па супрацьдзеянні наркагандлю. Пакаранне за наркотыкі павінна быць справядлівым і сувымерным, у некаторых сітуацыях яно павінна ўлічваць індывідуальную сітуацыю (напрыклад, у сітуацыі з непаўналетнімі, уцягнутымі ў злачынную дзейнасць), заявіла Качанава. І нагадала, што важнае месца ў дзяржаўнай палітыцы займае справядлівасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.