Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? Адказвае гісторык
Шмат гістарычных нагод, якія могуць стаць народным святам
27 ліпеня спаўняецца 34 гады з моманту падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, дзякуючы якой Беларусь нарэшце стала цалкам незалежнай дзяржавай.
Але акрамя гэтай даты існуюць яшчэ іншыя — дзень абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1918 года, распад СССР у снежні 1991 года, — якія прэтэндуюць на тое, каб звацца адпраўной кропкай беларускай незалежнасці. І ў грамадстве не сціхаюць спрэчкі на гэты конт.
Еўрарадыё абмеркавала іх з папулярызатарам гісторыі і грамадскім дзеячам Цімохам Акудовічам.
— У часткі беларусаў у галаве блытаніна — з якога моманту варта адлічваць дату незалежнасці Беларусі. Прынята лічыць, што зыходны пункт — гэта падпісанне Дэкларацыі аб дзяржсуверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 года. Але пры гэтым канстытуцыйным закон стаў толькі 25 жніўня 1991 года. Чым гэтыя дзве падзеі адрозніваюцца паміж сабой і якую варта лічыць вызначальнай для суверэнітэту?
— Яны адрозніваюцца тым, што адна — гэта менавіта стварэнне дэкларацыі, прамаўленне намеру быць незалежнымі. А другая — ужо афіцыйная ратыфікацыя гэтай дэкларацыі як закона, рэальнае абвяшчэнне незалежнасці.
Што важнейшае, стварэнне дэкларацыі ці яе ратыфікацыя, — гэта крыху філасофскае пытанне. Беларускі парламент у пачатку 1990-х гадоў вырашыў, што дэкларацыя важнейшая, таму днём незалежнасці ў нас афіцыйна і неафіцыйна лічылася менавіта 27 ліпеня.
Украінцы, наадварот, палічылі, што важнейшая рэальнасць — і ў іх дзень незалежнасці выпадае на ратыфікацыю дэкларацыі аб дзяржсуверэнітэце. Мне падаецца, што апошнія пару гадоў у беларускай прасторы часцей пачалі звяртаць увагу на дату 25 жніўня: таксама пачалі лічыць, што “рэальнасць” больш важная, чым дэкларацыі.
Але што будзе ў будучыні, вырашыцца праз галасаванне, будзем выбіраць дату. Я на цяперашні момант схіляюся да даты ратыфікацыі дэкларацыі, то-бок да 25 жніўня. Але яшчэ раз, гэта крыху філасофскае пытанне — што ў гэтым выпадку важнейшае.
— Пры гэтым нават пасля ратыфікацыі дэкларацыі, калі краіна ўжо была дэ-юрэ незалежнай, беларускія чыноўнікі яшчэ слухаліся Масквы да снежня 1991 года, калі было падпісанае Белавежскае пагадненне, якое зафіксавала распад СССР. Чаму так адбывалася і якая роля сустрэчы ў Віскулях у незалежнасці краіны?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.