Калі прачынацца у школу, абмяркоўваюць Лукашэнка, настаўнікі, бацькі і дзеці

Калі прачынацца у школу, абмяркоўваюць Лукашэнка, настаўнікі, бацькі і дзеці

Хадзіць у школу на гадзіну пазней нечакана прапануе Аляксандр Лукашэнка, калі выступае перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Дарэчы, парламенцкая сесія пачынаецца а дзясятай гадзіне.

“Усё адно ён раней часу ўвечары не засне. Як некаторыя настаўнікі кажуць: у сем раніцы прачнецца — раней ляжа. Успомніце сябе, часта вы раней часу клаліся спаць?” — задаецца пытаннем кіраўнік краіны.

Калі прачынацца у школу, абмяркоўваюць Лукашэнка, настаўнікі, бацькі і дзеці

Шматдзетны бацька і рэпетытар Аляксей Васілеўскі катэгарычна супраць вадзіць трох дачок у школу на гадзіну пазней. Бо проста не бачыць у гэтым сэнсу.

“Усё жыццё было а восьмай, і рабіць перамены толькі дзеля пераменаў я б не стаў. Восьмая раніцы — самы нармальны час. Бо куды бацькам адводзіць дзяцей, калі ім а дзявятай на працу. Што яны, будуць іх прывозіць у яшчэ зачыненую школу? Мае ўсе прачынаюцца а сёмай”.

Затое настаўнікі не супраць паспаць на гадзіну болей, а ўзімку “ісці на працу калі ўжо светла”. Праўда, толькі калі школа працуе ў адну змену.

“Я станоўча да гэтага стаўлюся, але калі ў школе дзве змены, то яны будуць вельмі позна заканчваць і хадзіць увечары дадому, калі цёмна. Калі адна змена, то гэта лепш, ужо светла ўзімку, дзеці не так рана падымаюцца. Бо, бывае, у гімназіі дзеці з розных куткоў едуць”, — рэагуе на выказванне кіраўніка краіны настаўніца англійскай мовы Таццяна Канстанцінаўна.

“Калі будзем пазней падымацца, давядзецца проста валяцца ў ложку і не ісці ў школу, будзем проста губляць час”, — адказвае Еўрарадыё вучань шостага класа Францішак. Цяпер ён вызваляецца а 15-й гадзіне. Калі будзе хадзіць на заняткі пазней, будзе яшчэ пазней прыходзіць дадому.

Меркаванні школьнікаў, да якіх звярнулася Еўрарадыё, раздзяліліся. Каму не складана уставаць а восьмай раніцы, тыя не супраць хадзіць на заняткі, як цяпер. Некаторыя — наадварот, хацелі б паспаць на гадзіну больш.

Ва Украіне дзеці ходзяць у школу да восьмай і да паловы на дзявятую, у залежнасці ад школы. У Расіі ўрокі пачынаюцца а восьмай гадзіне, як у нас цяпер. Польскія школьнікі таксама прыходзяць на заняткі да восьмай раніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі