А калі YouTube заблакуюць? Як беларусу выбраць разумны тэлевізар і не аблажацца

Што раяць кансультанты крам?

Што раяць кансультанты крам? / @rubanau_collage

Па тэлевізары ўжо даўно можна глядзець не толькі "Беларусь 1" або "РТР-Беларусь". "Разумныя" тэлікі сёння каштуюць разумных грошай — і замест "Клуба рэдактараў" дазваляюць бавіць вечары, гледзячы YouTube, серыялы на Netflix або Amazon, ці за праглядам сусветных навін праз дадаткі CNN і іншых медыя. Але нават калі тэлік стары і зусім не smart — яго можна лёгка абнавіць, набыўшы спецыяльную прыстаўку.

Другое рашэнне куды прасцейшае і таннейшае, чым, напрыклад, спадарожнікавыя талеркі. І ўжо напраўду менш прыкметнае. Сёння, каб павесіць талерку, патрэбны дазвол выканкама, інакш могуць з'явіцца пытаннечкі. Хоць яны могуць з'явіцца і з дазволам, мы ж у Беларусі. А са Smart TV такога не будзе.

Як выбраць разумны тэлевізар і не памыліцца? Еўрарадыё разабралася ў пытанні для тых, хто хоча самастойна абіраць, што глядзець у Беларусі.
 

Варыянт першы: прыстаўкі

На выпадак, калі тэлевізар не падтрымлівае Smart TV, распрацоўшчыкі некаторых АС прыдумалі прыстаўкі. Яны падключаюцца да тэлевізараў, якія маюць HDMI альбо AV-раздым і ператвараюць іх у сучасныя прылады з выхадам у інтэрнэт.

У продажы ў беларускіх крамах на выбар ёсць некалькі мадэляў прыставак з АС ад Android TV і Google TV. Прыставак ад Tizen і WebOS няма.

— Амаль усе тэлевізары, якія былі ў нас у продажы, моцна тармазілі, у асноўным, бо слабенькі працэсар. Яшчэ адна вялікая праблема — адсутнасць крамы дадаткаў, гэта значыць, чалавек зможа выкарыстоўваць толькі тыя праграмы, якія ўжо былі загадзя ўсталяваныя. Да нядаўняга часу там нават браўзера не было, але ў новых мадэлях, здаецца, дадалі.

Еўрарадыё паглядзела, якія дадаткі стаяць у такіх тэлевізарах: "Кинопоиск HD", "НТВ", "Первый", "Смотрим" — гэта значыць, толькі расійскія. Пра магчымасць свабодна глядзець тое, што хочацца, гаворкі не ідзе.

Акрамя таго, ёсць вялікія пытанні і да бяспекі выкарыстання "Яндэкса": кампанія цесна супрацоўнічае з расійскімі ўладамі, усе звесткі карыстальнікаў могуць быць перададзеныя сілавікам, а пра свабоду ў экасістэме казаць не выпадае. Напрыклад, неўзабаве пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну "Яндэкс" выдаліў усе незалежныя беларускія медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі