Калі з Лукашэнкам нешта здарыцца, паўнамоцтвы пяройдуць Савету бяспекі
Аляксандр Лукашэнка расказаў пра што будзе "той самы дэкрэт", прыняцце якога ён анансаваў тыдзень таму на суботніку. Паводле яго слоў, калі з ім нешта здарыцца, усе паўнамоцтвы пяройдуць да Савета бяспекі.
"Прэзідэнта застрэлілі, на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Ён будзе вырашаць —- трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж, калі хтосьці зварухнецца на мяжы, да ваеннага. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай "калі раптам". Я павінен прадугледзець усе. Таму, будзе падпісаны гэты дэкрэт", —заявіў Лукашэнка.
Склад Савета бяспекі:
Старшыня — прэзідэнт Беларусі
Пастаянныя члены:
— Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка
— Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава
— Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка
— Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка
— Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч
— Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў
— Міністр абароны Віктар Хренін
— Старшыня КДБ Іван Церцель
Што кажа Канстытуцыя?
Канстытуцыя Артыкул 89. У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм'ер-міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.