Каліна выступіць за Беларусь на бліжэйшым этапе Кубка свету па біятлоне
Расійская біятланістка Анастасія Каліна выступіць за зборную Беларусі ўжо на наступным этапе Кубка свету ў Хахфільцыне.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі біятлона. Раней экс-расіянка дэбютавала за новую каманду на этапе Кубка IBU у Нарвегіі. 30 лістапада ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км Каліна заняла 7-е месца. Гэта дазволіла ёй набраць неабходную колькасць балаў для заяўкі ў фармат Кубка свету.
Спаборніцтвы ў Хахфільцыне стартуюць 6 снежня спрынтарскімі гонкамі ў мужчын і жанчын.
Фота — dic.academic.ru