Калінін заявіў, што трэба павысіць эфектыўнасць працы ЖКГ і скараціць выдаткі
Пра неабходнасць павышэння эфектыўнасці працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і скарачэння выдаткаў 9 снежня заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Як паведамляе прэс-служба ўрада, на думку Калініна, галоўным інструментам павышэння эфектыўнасці працы ЖКГ і скарачэння выдаткаў з'яўляецца механізм планава-разліковых цэн на "камуналку", якія дагэтуль не зацверджаны раённымі і гарадскімі выканкамамі.
На нарадзе, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі, былі разгледжаны праблемныя пытанні налічэння з выкарыстаннем АІС "Разлік-ЖКП (жыллёва-камунальныя паслугі)" насельніцтву жыллёва-камунальных плацяжоў, а таксама безнаяўных жыллёвых субсідый, пералічэння плацяжоў, якія паступілі, пастаўшчыкам паслуг ды іншыя. Гаворка ішла пра меры, якія прымаюцца дзяржорганамі па іх вырашэнні.
Калінін паставіў перад дзяржаўнымі органамі "канкрэтныя задачы" аб падрыхтоўцы рашэнняў Саўміна, якія прадугледжваюць ўстанаўленне на 2017 год аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама канкрэтных заданняў па зніжэнні выдаткаў у арганізацыях ЖКГ. Таксама мусяць быць устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы (цэны) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і вызваленне грамадзян, якія звярнуліся за прадастаўленнем безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове заяўнага прынцыпу, ад унясення платы за прадастаўленне даведак аб правах на аб'екты нерухомай маёмасці (альбо аб адсутнасці такіх правоў).