Каліноўцы звярнуліся да беларусаў на ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне / t.me/belwarriors/

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне / t.me/belwarriors/

Камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў ("Кіт") запісаў відэазварот да беларусаў з нагоды ўгодкаў прыняцця беларускім парламентам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня 1990 года.

"Гэта быў дзень, калі камуністы мусілі пачуць жаданне беларусаў быць незалежнымі ад Крамля, — кажа Прохараў. — А ўжо ў 1991 годзе гэтай дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Пазней дыктатар выцер ногі аб нашу незалежнасць і змяніў Канстытуцыю, апаганіў знакі незалежнай Беларусі — бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Дыктатар насуперак жаданню беларусаў пачаў разгортваць краіну назад у падпарадкаванне Крамлю. Цяпер мы бачым, да чаго гэта прывяло — да фактычнай акупацыі Беларусі расійскімі наймітамі і поўнай несамастойнасці краіны. Але мы змагаемся і ведаем, што надыдзе момант, як тады ў 1990-м годзе, і беларусы зноў вернуць сваю незалежнасць, незалежнасць эканамічную і палітычную, незалежнасць у прыняцці рашэнняў і ў вектары развіцця краіны"

25 жніўня 1991-га згаданая Дэкларацыя ад 1990-га атрымала статус канстытуцыйнага закона. Да 1996 года 27 ліпеня было дзяржаўным святам Днём Незалежнасці. Пасля рэферэндуму, ініцыяваным Аляксандрам Лукашэнкам, Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі