Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны
Вадзім Кабанчук
Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны. Пра гэта ён паведаміў у пятніцу ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Кабанчук быў намеснікам камандзіра палка Каліноўскага (у шэрагах падраздзялення ён з самага пачатку). Нядаўна удзельнічаў у брыфінгу ў Кіеве заснавальнікаў руху "Каліноўцы", цяпер ужо знаходзіцца ў Польшчы.
Вадзім Кабанчук кажа, што ён застаецца каліноўцам. "Я лічу сябе ў палку Каліноўскага, — кажа ён. — У нас ёсць баявое падраздзяленне, якое выконвае баявыя заданні ва Украіне. І ёсць кадравы рэзерв". Па словах Кабанчука, у згаданым рэзерве знаходзяцца хлопцы і дзяўчаты, якія жывуць у розных краінах Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.