Каля 30 самалётаў з розных краін наведалі фэст пад Гродна (фота, відэа)

Каля 30 самалётаў з розных краін наведалі фэст пад Гродна (фота, відэа)

Упершыню авіяцыйны фэст пад Гродна, які праводзіцца ў раёне маёнтка Караліно, стаў сапраўды міжнародным. Сёлета там сабраліся ўдзельнікі з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Расіі ды іншых краінаў. Агулам гэта каля 30 лёгкіх прыватных самалётаў, а ў дадатак да іх яшчэ верталёты, дэльтапланы, парапланы ды размаітыя малагабарытныя мадэлі авіятэхнікі.

Уваход на двухдзённы фэст, пляцоўкай якога стаў аэрадром гродзенскага авіяклуба, традыцыйна бясплатны. За асобную плату, пры гэтым, госці мерапрыемства маглі нават падняцца на борце самалёта ў паветра ды праляцець над горадам або здзейсніць скачок з парашутам пад наглядам інструктара.

Нягледзячы на спёку (больш за 30 градусаў цяпла), на фэст прыехалі сотні гродзенцаў. Дадатковым атракцыёнам арганізатары палічылі і Юбілейнае возера, размешчанае побач: пасля назірання за баталіямі ў небе любы госць або пілот мог прайсці пару соцень метраў і акунуцца ў ваду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі