Каля 35% беларускіх беспрацоўных — гэта моладзь ва ўзросце да 30 гадоў

На кірмашы вакансій, ілюстрацыйнае фота

На кірмашы вакансій, ілюстрацыйнае фота / 1prof.by

Узровень беспрацоўя сярод беларусаў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў складае 6,3%. Пра гэта піша рэсурс banki24.by са спасылкай на вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, праведзенага ў Беларусі.

У агульнай колькасці беспрацоўных моладзь складае больш за траціну (34,8%). У 4-м квартале 2023 года такі статус мелі 60,7 тысяч чалавек ва ўзросце да 30 гадоў.

Характэрна,што сярод людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту ўзровень беспрацоўя ў разы ніжэйшы. Ён складае 3,9%. Амаль кожны чацвёрты (23,5%) беларус ва ўзросце 60 гадоў і больш працягвае працаваць.

Паводле падыходаў Міжнароднай арганізацыі працы, беспрацоўным у Беларусі лічыцца чалавек, які знаходзіцца ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў, актыўна шукае працу і гатовы прыступіць да яе ў найбліжэйшы час. Пры гэтым стаяць на ўліку як беспрацоўны не патрабуецца, гатоўнасць пачаць працаваць статыстычныя органы вызначаюць са слоў рэспандэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі