Каля 70 мігрантаў спрабавала ўчора парушыць беларуска-польскую мяжу
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу ў панядзелак, 27 снежня, спрабавалі 68 чалавек, расказалі ў Памежнай службе Польшчы.
На адным з участкаў сілай прарвацца праз мяжу спрабавала група замежнікаў. У групе былі 24 чалавекі, гэта былі грамадзяне Ірака. Па словах польскіх памежнікаў, у іх ляцелі камяні. Прычым кідалі камяні і прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў.
Wczoraj ok.godz.21.00 na odcinku ochranianym przez #PSGMielnik grupa 24 ob.Iraku siłowo próbowała wedrzeć się na terytorium Polski.
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) December 28, 2021
W stronę #funkcjonariuszeSG i #żołnierzeWP rzucane były kamienie, również przez służby białoruskie.Przez concertinę przerzucono kładkę.#granica pic.twitter.com/Xsmap6Ugv3
Памежнікі таксама бачылі і іншыя групы мігрантаў, якія падыходзілі да мяжы, але не адважыліся яе парушаць.
Днямі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізавалася. "Ёсць шанец, што наступіць зацішша", — сказаў Маравецкі. На ягоную думку, гэта звязана з тым, што большасць "турыстаў" з краін Блізкага Усходу вярнулася дадому.
Паводле звестак польскай Памежнай службы, з пачатку 2021 года было зафіксавана больш за 39,5 тысячы спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.