Каля амерыканскай амбасады ў Кіеве адбыўся выбух

Каля амерыканскай амбасады ў Кіеве адбыўся выбух

У ноч 8 чэрвеня, у 00.05, кіеўская паліцыя атрымала паведамленне, што на тэрыторыі амерыканскай амбасады адбыўся выбух. Як адзначаецца на сайце Нацыянальнай паліцыі, на месца здарэння неадкладна прыбылі следча-аператыўныя групы раённага і галоўнага ўпраўленняў паліцыі.

Выявілася, што невядомы кінуў на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва выбуховае прыстасаванне. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.

Украінскія праваахоўнік пачалі крымінальную справу. Само злачынства ацэньваецца як тэракт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі