Каля Брэста жанчына-кіроўца збіла пенсіянера, мужчына загінуў
Каля Брэста жанчына-кіроўца збіла пенсіянера. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у панядзелак каля 18-й гадзіны 29-гадовая брэстаўчанка на аўтамабілі "Toyota Corolla" ехала ў кірунку Камянца. На 9-м кіламетры яна збіла 62-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі пешаход памёр на месцы здарэння. Паведамляецца, што мужчына не быў абазначаны флікерам.
За парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека, распачатая крымінальная справа.
Фота: gaibrest.by