Каля Чэрвеня "Пежо" выехаў з трасы і перакуліўся на могілках (фота)
Каля Чэрвеня "Пежо-207" падчас абгону рэйсавага аўтобуса занесла — 32-гадовая жанчына не саўладала і кіраваннем. Аўтамабіль апынуўся на правай абочыне, а пасля пратараніў бетонную агароджу могілак, якія знаходзяцца каля аўтадарогі Чэрвень — Ляды — Якшыцы. Там легкавік перакуліўся, пашкодзіў некалькі надмагілляў.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, кіроўца атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і мноства пераломаў.
Фота: uvd-mo.gov.by