Каля Гродна прайшла экалагічная акцыя (фота)
Каля вёскі Галавачы валанцёры чысцілі бераг ракі Котры ад смецця.
Акцыя прысвячалася Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Зладзіў акцыю Орхускі цэнтр Гродна ў рамках праекта ЕС / ПРААН. Па словах арганізатараў, гэта першая такая акцыя, але не апошняя.