Каля паловы зваротаў у “Ла Страду” звязаныя з пошукам зніклых за мяжой

Каля паловы зваротаў у “Ла Страду” звязаныя з пошукам зніклых за мяжой

Калі паловы зваротаў у праграму “Ла Страда Беларусь”, якія паступілі з пачатку года, тычыліся пошуку зніклых за мяжой. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на міжнароднай грамадскае аб’яднанне “Гендэрныя перспектывы”.

З пошукам зніклых за мяжой звязана 43% пытанняў, якія паступілі на гарачую лінію “Ла Страда”. Парушэнне правоў мігрантаў стала тэмай 19% кансультацыяў, хатні гвалт у міжэтнічных шлюбах — 14%, страта ці крадзеж дакументаў — 10%, гандаль людзьмі — 4%. Сярод агульнай колькасці зваротаў на лінію 113 складаныя і крызісныя сітуацыі складаюць 2%.

Спецыялісты праграмы “Ла Страда” дапамагаюць пацярпелым ад гандлю людзьмі вярнуцца дадому, аказваюць псіхалагічную, медыцынскую і юрыдычную дапамогу.

Часцей за ўсё абанентаў гэтай лініі цікавяць асаблівасці працаўладкавання за мяжой. Сярод геаграфічных упадабанняў лідуе Польшча — 12,4% зваротаў з пытаннямі пра гэтую краіну.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі