Каля Узды жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ (фота)

Каля Узды жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ (фота)

Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці жанчына на Mersedes без правоў кіроўцы пратараніла машыну ДАІ і Nissan, якія стаялі на абочыне. Здарэнне адбылося каля 19.35 у нядзелю, 21 студзеня, на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы. Як інфармуе БЕЛТА, жанчына-кіроўца (1975 года нараджэння) не саўладала з кіраваннем. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля Nissan атрымаў цялесныя пашкоджанні, яму аказалі меддапамогу.

Высветлілася, што жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення — 1,57 праміле. Тэрмін дзеяння яе вадзіцельскага пасведчання ўжо скончыўся. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі