Каля віцебскага дома знайшлі гранату часоў вайны

Каля віцебскага дома знайшлі гранату часоў вайны

Увечары 13 снежня віцебскім міліцыянтам паведамілі, што каля першага пад'езда дома №140Б па вуліцы Ленінградскай знойдзеная граната. Паведамленне паступіла ў 18.40, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

На месца здарэння адразу выехала сапёрна-піратэхнічная група. У бяспечнае месца былі эвакуяваныя 17 жыхароў дома. 

Вайскоўцы часці 5524 Унутраных войскаў МУС выявілі, што прычынай трывогі стала граната "Ф-1" (без выбухоўніка) перыяду Другой сусветнай вайны. Боепрыпас быў вывезены і знішчаны. 

Ачапленне тэрыторыі было знятае ў 20:10 пасля агляду прылеглай тэрыторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі