Каманда Лукашэнкі выйшла ў фінал Каляднага турніру ў Мінску

Каманда Лукашэнкі выйшла ў фінал Каляднага турніру ў Мінску

Беларуская хакейная каманда, у якой гуляе Аляксандр Лукашэнка, выйшла ў фінал Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея. Як перадае БЕЛТА, беларусы перамаглі швейцарцаў з лікам 6:0 (1:0, 2:0, 3:0).

Зборная Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў святкавала сёння перамогу над камандай Балканаў — 9:5. Гэта дазволіць ёй змагацца за трэцяе месца на турніры. Выніковае становішча ў групе А: Беларусь — 6 ачкоў, ААЭ — 4, Швейцарыя — 2, Балканы — 0.

У групе B хакеісты Фінляндыі сёння перамаглі каманду Славакіі з лікам 5:3. Расіяне святкавалі вікторыю над камандай Нямеччыны — 6:0. Выніковае становішча ў групе В: Фінляндыя — 5, Славакія — 4, Расія — 3, Германія — 0.

Заўтра, 7 студзеня, пройдуць дзве апошнія сустрэчы Каляднага турніру. А 13-й гадзіне за бронзу будуць спрачацца каманды ААЭ і Славакіі.

А ў 18.00 каманда Аляксандра Лукашэнкі будзе змагацца за золата турніру з хакеістамі Фінляндыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі