Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расіі прыбыў у Беларусь

Сяргей Дронаў (справа) у Беларусі / прэс-служба Мінабароны РБ
Сяргей Дронаў (справа) у Беларусі / прэс-служба Мінабароны РБ

У Беларусі цяпер знаходзіцца камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расіі генерал-лейтэнант Сяргей Дронаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Ён назірае за лётна-тактычнымі вучэннямі рэгіянальнай групы войскаў, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі. Такама за імі назіраюць дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі палкоўнік Андрэй Лук'яновіч.

Вучэнне авіяпадраздзяленняў рэгіянальнай групы войскаў праходзіць з 16 студзеня па 1 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі