Камісія Сейма па юстыцыі і правах чалавека адхіліла закон аб абортах у Польшчы

Камісія Сейма па юстыцыі і правах чалавека адхіліла закон аб абортах у Польшчы

Камісія Сейма па юстыцыі і правах чалавека 5 кастрычніка адхіліла закон пра забарону абортаў у Польшчы. Як піша wyborcza.pl, з прапановай поўнай адмены закону выступіў Вітальд Чарнецкі, сябра кансерватыўнай партыі "Права і справядлівасць" (ПіС), якая і прапанавала гэты законапраект.

Камісія прагаласавала за гэтую прапанову і адхіліла закон. Цяпер ён зноў вернецца ў Сейм, які можа або адхіліць яго, або  зноў перадаць у камісію.

Паведамляецца, што зранку 6 кастрычніка партыя ПіС правядзе тэрміновае пасяджэнне, прысвечанае гэтаму законапраекту.

У панядзелак, 3 кастрычніка, па ўсёй Польшчы прайшла масавая акцыя пратэсту. У "Чорным панядзелку" ўдзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек, прычым не толькі жанчыны, але і мужчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі