Камісія вывучае абставіны здарэння ў адным з цэхаў завода "Палімір"

Камісія вывучае абставіны здарэння ў адным з цэхаў завода "Палімір"

Камісія вывучае абставіны здарэння ў адным з цэхаў завода "Палімір". У яе ўваходзяць інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства, інфармуе прэс-служба МНС Беларусі. Высвятляецца прычына выкіду этылену і прыпынення тэхналагічнага працэсу.

Здарэнне ў цэху 105 завода "Палімір" у прамысловай зоне Наваполацка-5 адбылося каля 17-й гадзіны ў сераду, 27 красавіка. Старэйшы дыспетчар звязалася з ратавальнікамі. Адзначаецца, што пацярпелых няма. Высвятляецца прычына збою ў працы рэгулюючага клапана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі